У вышуку знаходзяцца восем непаўналетніх

За восем месяцаў у праваахоўныя органы паступіла прыкладна 1300 паведамленняў аб знікненні дзяцей (у 2011 годзе было больш за 2 тысячы). Гэтыя лічбы агучыла старшы оперупаўнаважаны галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Святлана Собалева:

"Любое тэлефанаванне ў міліцыю заклапочаных бацькоў пра тое, што дзіця дзесьці затрымалася, своечасова не вярнулася са школы, міліцыя неадкладна на гэта рэагуе. Нават калі яны патэлефанавалі і сказалі, што літаральна 15 хвілін яго няма. Група выязджае. Па кожнай такой заяве праводзіцца праверка і выносіцца адпаведнае рашэнне. На ўчорашні дзень (на 3 верасня — Еўрарадыё) у вышуку знаходзіліся ўсяго восем непаўналетніх. Гэтая лічба штодня мяняецца. Асноўная праблема — гэта дзеці, якія наўмысна сыходзяць з дому і не жадаюць вяртацца дахаты. Ёсць дзеці, якія па 10-12 разоў за год сыходзяць".

Большасць дзяцей знаходзяцца ў першыя тры дні, многія — ўжо ў першыя суткі.

Па стане на 1 студзеня 2012-га лёс 61 дзіцяці заставаўся невядомы, сярод якіх 34 непаўналетнія знаходзяцца ў вышуку больш за 5 гадоў, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі