У ЗША лічбавыя продажы музыкі перавысілі продажы на фізічных носьбітах
На долю лічбавых продажаў прыйшлося 50,3% ад агульнай колькасці, што на 8,4% больш, чым у 2010 годзе.
Упершыню ў гісторыі ЗША аб'ём продажаў музычных кампазіцый і альбомаў праз інтэрнэт перавысіў гэты паказчык для музыкі на фізічных носьбітах, паведамляе onliner.by.
Можа падацца дзіўным, што для гэтага спатрэбіўся доўгі час. Аднак сваю ролю адыгралі буйныя музычныя лэйблы. Менавіта яны да апошняга не жадалі адмаўляцца ад “традыцыйнага” продажу музыкі на дысках.