У ЗША паставілі статую Мэрылін Манро
Васьміметровая выява галоўнага сэкс-сімвала Амерыкі з'явілася ў Чыкага.
Урачыстае адкрыццё статуі адбылося ў пятніцу на галоўнай вуліцы сталіцы штата Ілінойс. Пышная бландынка застыла ў сваёй самай вядомай і правакацыйнай паставе. Як і ў фільме "Сем гадоў жадання", Манро стаіць на адтуліне вентыляцыйнай шахты метро, а яе сукенку раздзімае струмень паветра. Фота актрысы з гэтага фільма разышлося шматмільённымі накладамі па ўсім свеце.