У ЗША прэм'ера фільма пра Бэтмэна скончылася масавай бойняй
Забітыя 12 чалавек, каля 40 атрымалі раненні. 24-гадовага Джэймса Холмса, які зладзіў бойню, паліцыянты ўжо затрымалі.
Трагедыя адбылася ў кінатэатры горада Дэнвер, штат Каларада. Праз паўгадзіны пасля пачатку фільма "Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды" ў кіназале пачалася страляніна.
Па словах відавочцаў, стралок уваходзіў у кінатэатр, маючы пры сабе пісталет, вінтоўку і процігаз. Апрануты ён быў у форму амерыканскага спецназу. Цяпер паліцыянты дапытваюць сваякоў і блізкіх затрыманага. Прэс-сакратар Белага дома Джэй Карні заявіў, што гэты інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам.
У Францыі звесткі пра гэтую бойню прывялі да таго, што ў Парыжы адмянілі прэм'ерны паказ фільма.
Фота — kinokadr.ru