У ЗША распрадалі флэшкі, падобныя да Лукашэнкі (фота)

Амерыканская анлайн-крама цікавостак зусім нядаўна мела ў продажы флэшкі на 1 Гб, вельмі падобныя да Лукашэнкі. На жаль, зараз тавар распрададзены.

"Блакітны галодны Карл" у выглядзе накапляльніка рэкламуецца такімі фразамі: "Збярыцеся з сіламі і скіньце з яго блакітныя нагавіцы, каб пабачыць яго металічныя вантробы: гэта выдатнае месца, каб захаваць усе вашыя камп'ютарныя сакрэты. І не хвалюйцеся, ён нікому не скажа. У яго няма сяброў… апрача вас!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі