Удар у 3 кілавольты атрымаў жыхар Івацэвічаў на... рыбалцы

Як паведамляе tomin.by, 57-гадовы рыбак вырашыў паспытаць удачы з чыгуначнага маста, за паўкіламетры ад Івацэвічаў. Закідваючы кручок ў ваду, мужчына з размаху зачапіў электрапровад кантактнай сеткі жалезнай дарогі.

Удараны токам мужчына ўпаў паблізу чыгуначных шляхоў. Выкліканыя на месца здарэння выратавальнікі і міліцыянты перанеслі пацярпелага далей ад рэек, а затым перадалі "хуткай дапамозе".

Медыкі дыягнаставалі ў мужчыны апёкі твару, правай рукі і нагі II-IV ступені. З траўмамі рыбак быў шпіталізаваны. Паводле інфармацыі лекараў, яго стан сярэдняй цяжкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі