Указ Лукашэнкі: мінскі аўтавакзал "Маскоўскі" знясуць

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013-2018 гадах "Белтрансгазам" інвестыцыйнага праекту па будаўніцтве там гатэля, паркінга, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, медычнага цэнтру ды інш.

Інвестар атрымае ў арэнду зямельны ўчастак плошчай больш за 8 гектараў і заплаціць у сталічны бюджэт за права заключэння дамовы  арэнды больш за 17 мільёнаў долараў.

Паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі, інвестар кампенсуе Мінску знос аўтавакзала "Маскоўскі" — будуць пералічаныя ў гарадскі бюджэт амаль 14 мільёнаў долараў.

У Мінску збіраюць подпісы супраць зносу аўтавакзала "Маскоўскі"

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі