Ветслужба Украіны: "Падчас правядзення вучэнняў свінні не знішчаюцца"

29 лютага Украіна забараніла ўвоз беларускай свініны на сваю тэрыторыю. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Дзяржаўнай ветэрынарнай службы, у сувязі з “верагоднасцю таго, што выпадак у вёсцы Нязнанава звязаны з занясеннем афрыканскай чумы ў Рэспубліку Беларусь”.

Еўрарадыё звярнулася па каментар ва украінскі орган. Кіраўнік прэс-службы Анатоль Асадчы гаворыць, што беларускі бок адмаўляецца адказваць на запыты Украіны па сітуацыі ў Нязнанава.

“Першае пытанне – у сувязі з чым было знішчана пагалоўе свіней у адным з населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Адказу на гэтае пытанне мы не атрымалі. Вы са мной пагодзіцеся, што падчас правядзення любых вучэнняў пагалоўе не знішччаецца. Ёсць іншыя метады. Пытанне задалі – адказу не атрымалі”.

Паводле украінскага боку, інфармацыю ветслужбы суседняй краіны вымушаныя атрымоўваць са СМІ, а не ад беларускіх калег. Забарона на ўвоз беларускай свініны ва Украіну будзе знята пасля таго, як Беларусь дасць даставерную інфармацыю аб знішчэнні свіней у Нязнанава.

Нагадаем, што 16-18 лютага ў вёсцы Нязнанава Гродзенскай вобласці супрацоўнікамі ветслужбаў былі знішчаныя ўсе свінні. Паводле афіцыйнай версіі, гэткім чынам ветэрынары праводзілі вучэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі