Украіна перастала пастаўляць электраэнергію ў Беларусь

Як паведамляе Лента.ру, такім чынам Беларусь вымушаная рэагаваць на спыненне са студзеня 2011 года паставак электраэнергіі з Украіны. Прычына — бакі не могуць дамовіцца пра цану.

Паводле словаў першага віцэ-прэм'ера Ўкраіны Андрэя Клюева, Беларусь патрабавала зніжак, заяўляючы, што мае больш выгадную прапанову ад Расіі.

У сваю чаргу, ва Ўкраіне адзначаюць, што і так прапаноўвалі экспартныя пастаўкі па ўнутраных коштах. Зніжка да гэтай цаны азначала б, што мясцовыя энергетыкі стануць працаваць стратна. На такі крок Украіна пайсці не можа, адзначыў Клюеў.