Украінскага амбасадара ў Беларусі звольнілі за “асабістую думку”

Указ пра звальненне дыпламата падпісаў сёння ўвечары прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Напярэдадні Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі быў нечакана выкліканы ў Кіеў у Міністэрства замежны справаў.

Сёлета кіраўнік украінскага МЗС Канстанцін Грышчанка ўжо крытыкаваў Рамана Бязсмертнага, які насуперак дыпламатычнай этыцы дазволіў выказаць сваю асабістую думку пра недэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі. Тады Канстанцін Грышчанка сказаў: "Ва Ўкраіне этыка дыпламатычнай службы не дазваляе выступаць з заявамі ад уласнага імя. Гэта азначае, што калі чалавек ідзе на дыпламатычную службу, ён павінен свае асабістыя погляды пакінуць у сябе дома", — заявіў міністр замежных спраў.

А ўжо ў траўні, літаральна два тыдні таму, фракцыя камуністаў у Вярхоўнай радзе выказала сваю незадаволенасць тым, як Раман Бязсмертны выконвае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Нагадаем, што дыпламат быў прызначаны на пасаду амбасадара ў Беларусі папярэднім прэзідэнтам Ўкраіны Віктарам Юшчанкам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі