Украінская міліцыя папярэджвае беларусаў аб ілжэ-даішніках
Махляры пад выглядам супрацоўнікаў украінскай дзяржаўтаінспекцыі працуюць на дарогах, якія вядуць да мора.
Ахвярамі злачынцаў становяцца ў асноўным беларусы і расіяне. Яны дакладна не ведаюць, як выглядае форма даішнікаў. Махляры выкарыстоўваюць форму, падобную да формы сапраўднага супрацоўніка ДАІ, але знайсці адрозненні паміж імі можна.
Каб турысты ведалі, як выглядае афіцыйны прадстаўнік дзяржаўтаінспекцыі Украіны, міліцыянты раздаюць на дарогах адмысловыя брашуры, паведамляе тэлеканал Інтэр.