Украінскія выратавальнікі збілі чатырохтонны лядзяш

Як паведамляе БЕЛТА, ледзяная груда ўтварылася на воданапорнай вежы. У кожны момант яна магла зваліцца на людзей. Лёд збілі пажарнікі з дапамогай лафетных ствалоў.

Дарэчы, у Кіеве ахвярай ледзяша стала адна з іншаземак, якая прыехала ва ўкраінскую сталіцу з Аўстраліі. З траўмай галавы яна была трапіла ў адну з лякарняў. Судзіцца са сталічнымі камунальнікамі дзяўчына не збіраецца, аднак інцыдэнт сур'ёзна сапсаваў ёй турыстычныя планы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі