Уладальнік украінскага сэкс-шопу: 25% пакупнікоў — беларусы
Чарнігаўскія прадпрымальнікі радуюцца беларускім пакупнікам і кажуць, што "без іх прапалі б".
Аб гэтым на сваіх старонках распавядае часопіс “Краіна”. Як паведаміў выданню уласнік аднаго з чарнігаўскіх сэкс-шопаў Барыс Альчыбекаў, кожны чацвёрты пакупнік у яго з Беларусі. "Наколькі я ведаю, у Беларусі ёсць усяго два сэкс-шопы. Вядома, працуюць інтэрнэт-крамы, але людзям хочацца памацаць, убачыць жыўцом... Бяруць у каго на што ёсць грошы", — кажа гаспадар сэкс-шопу.
Фота — operkor.wordpress.com