Улады Быдгашчы выбачаюцца перад беларускімі фанатамі

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся на баскетбольным матчы жаночых камандаў Беларусі і Літвы 25 чэрвеня. Ахова выгнала беларусаў з трыбуны за вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі. 


Як піша інтэрнэт-выданне "Metro", польскі чыноўнік заявіў, што гэта скандал і абяцаўся дапільнаваць, каб на імпрэзах у Быдгашчы больш не здараліся такія інцыдэнты.


Мэрыя ў Быдгашчы была суарганізатарам матчу Беларусь-Літва: яна дала на гэтую імпрэзу мільён злотых (каля 350 тысяч долараў).


Паводле польскіх СМІ, праблемы з бел-чырвона-белымі сцягамі ў Польшчы для беларусаў могуць з'явіцца і на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2012 годзе, калі Беларусь паспяхова пяройдзе кваліфікацыйны адбор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі