Уладзімір Някляеў напісаў заяву ў Мінскі гарадскі суд

Заяву сёння зраніцы перадала яго жонка Вольга. У заяве Уладзімір Някляеў просіць спыніць яго крымінальную справу.

"Прашу Мінскі гарадскі суд прызнаць заведзеную ў адносінах да мяне крымінальную справу палітычна матываванай і спыніць яе праз адсутнасць у маіх дзеяннях, як і ў дзеяннях іншых кандыдатаў у прэзідэнты і ўсіх удзельнікаў Плошчы, якія падвергліся крымінальнаму пераследу, складу злачынства. Толькі такое рашэнне можа прывесці нас да згоды і паміж сабой, і з нашымі суседзямі.У рэшце рэшт так яно і станецца. Я проста прапаную не губляць час", - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі