Уладзімір Макей: Дачыненні Беларусі і Еўрасаюза не ў тупіку (відэа)
У сераду міністр замежных спраў Беларусі правёў у Віцебску перамовы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Латвіі Эдгарам Рынкевічсэм.
Яны абмеркавалі не толькі дачыненні паміж краінамі, але і адносіны Беларусі і ЕС. "Мы дакладна выклалі пазіцыю беларускага боку адносна супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, пачулі пазіцыю калегаў, — цытуе словы Уладзіміра Макея БЕЛТА. — Лічу, што, нягледзячы на тыя праблемы, якія існуюць у нашых дачыненнях з ЕС, мы не знаходзімся ў тупіку".
Нагадаем, што днямі намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына праводзіла ў Бруселі перамовы з кіраўніцтвам еўрапейскіх інстытутаў.
Эксперт: Лукашэнка і яго каманда сёння актыўна шукаюць выхады на Захад
Эксперт: Дыялог ЕС і Беларусі мусіць пачацца пасля вызвалення палітвязняў
Фота — bymedia.net, belta.by