Уладзімір Макей сустрэнецца з кіраўніком латвійскай дыпламатыі

Уладзімір Макей і Эдгарс Рынкевічс абмяркуюць беларуска-латвійскае супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь-ЕС. Таксама міністры разгледзяць вынікі "малога памежнага руху" паміж Беларуссю і Латвіяй, які пачаў дзейнічаць з 1 лютага 2012 года, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні, 9 красавіка, Макей прыняў даверчыя граматы ад новага пасла Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса. З літоўскім дыпламатам міністр замежных спраў таксама абмяркоўваў адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі