Уладзімір Някляеў сёння пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

Паводле словаў Уладзіміра Букштынава, сёння Някляеў паедзе ў КДБ, дзе і будзе знаёміцца са справай, паведамляе БелаПАН.
.
Цяпер палітык знаходзіцца пад хатнім арыштам. З 20 снежня па 29 студзеня ён утрымоўваўся ў СІЗА КДБ.

Нагадаем, 30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад'явіла Ўладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуце, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашеўскаму і Анастасіі Палажанцы новае абвінавачванне — па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Максімальная санкцыя гэтага артыкула — тры гады пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі