Уладзімір Сямашка працягвае нафтавыя перамовы ў Маскве
Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам знаходзіцца ў Маскве.
Яна працягвае перамовы з расійскім урадам па нафтавым балансе на 2013 год. Падпісаць дакумент беларусы спадзяюцца ў самы бліжэйшы час, паведамляе interfax.by са спасылкай на ананімную крыніцу.
Нагадаем, што афіцыйны Мінск хоча атрымаць 23 мільёны тон нафты. Між тым Расія пагаджаецца паставіць толькі 18,5 мільёна тон, пра што неаднаразова публічна заяўляла. Перамовы вядуцца з кастрычніка.
Фота — n1.by