Уладзіміра Няпомняшчых зноў судзяць за крамольны надпіс
Гэтым разам гомельскі актывіст папсаваў папераджальны плакат аб падазроных прадметах, наклеены ва ўнівермагу “Гомель”.
Уладзімір Няпомняшчых напісаў на гэтым плакаце наступнае: “Лука тут не жыве. Падрыв…” Гэта няпоўны тэкст паслання, якое сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацеў пакінуць. 15 ліпеня на першым паседжанні суда ён сказаў, што проста не паспеў запісаць сваю думку: “Лука тут не жыве. Падрываць няма каму, спіце спакойна”. Спадару Няпомняшчых перашкодзіў работнік універмага “Гомель”.
Цяпер апазіцыянера судзяць за дробнае хуліганства, паведамляе БелаПАН. Аднак сам ён адмаўляе правапарушэнне. Ён лічыць, што такія папераджальныя плакаты толькі сеюць страх у грамадстве. А сваім подпісам Уладзімір Няпомняшчых проста хацеў супакоіць суграмадзян.
Працяг судовага працэсу па справе сапсаванага плаката будзе 29 ліпеня.