Уваход у Музей дзяржаўнасці “праз тры дні, пасля праверкі службай бяспекі"

120814 Savich Muzey.mp3

"Вы адна з першых, хто спрабуе трапіць у музей, мы на вас вучымся пакуль што”, — кажуць супрацоўнікі музея дзяржаўнасці. І перапісваюць з пашпарту ў спецыяльны бланк мае пашпартныя дадзеныя — дату нараджэння, адрас і месца рэгістрацыі,  і нават дату выдачы і тэрміны дзеяння дакумента!

І адразу даведваюся, што адной мне пайсці ў музей... немагчыма:

“Вы адна? Тады мы вас далучым да адной з груп, калі назбіраецца некалькі чалавек ці далучым вас да арганізаваных груп. У нас будуць праходзіць экскурсіі для 10-12 чалавек”, — распавядае супрацоўніца музея. Буду 13-й!  Як у серыяле пра Хауса.


Запіс на экскурсіі пачалася  14 жніўня, і пакуль жаданне наведаць музей выказалі некалькі мінскіх арганізацый. Вось бы мне разам з групай крутых працаўнікоў Нафтана…


Агаворваюся, што я іду не проста так – буду фатаграфаваць і запісваць на дыктафон. І тут аказваецца, што фота-відэатэхніку таксама трэба… рэгістраваць! Для фотатэхнікі нават ёсць асобны слупок, трэба ўказаць від і марку.

“Праз тры дні, пасля праверкі дадзеных службай бяспекі прэзідэнта, вы прыйдзеце ў музей і даведаецеся, ці прайшлі праверку”.


Экскурсія праводзіцца тры разы на дзень з гадзінным перапынкам: з 12.00 да 13.00, з 14.00 да 15.00, з 16.00 – да 17.00, акрамя панядзелка і нядзелі.


Пытаюся, а чаму такі вялікі перапынак паміж экскурсіямі і атрымліваю адказ, што ў супрацоўнікаў музея шмат работы і па-за экскурсіямі.


Кошт білета – 10.000 рублёў, экскурсія для дарослай групы – 20.000 рублёў.
Засталося пачакаць тры дні для вырашэння майго лёсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі