Узышла рэтрафутурыстычная "Звезда" БЕЗ БІЛЕТА!

У рэліз уключана дзесяць кампазіцый і два бонус-трэкі, якія можна скачаць на партале Thankyou.ru ці купіць на СD.

"Зорка" - стала пятым альбомам БЕЗ БІЛЕТА!. Гурт называе пласцінку рэтрафутурыстычнай і адзначае, што яна складаецца з дзіцячых фантазій, палётаў і планет, а таксама ўспамінаў пра будучыню і апакаліптычных прадчуванняў. Акрамя таго, гэта любтімая праца лідара гурта Віталя Артыста.

Фронтмэн каманды лічыць, што "Звезда" - гэта сярэдзіна шляху паміж старымі БЕЗ БІЛЕТА! і новымі, якія скрыгочуць на тэхнагенных інструментах 21 стагоддзя.

Аўтар многіх тэкстаў альбома Таня Кушнер тлумачыць, што "Звезда" ББ - гэта і "Звезда по имени Солнце", і "Зорка Венера", і кастрычніцкая зорачка, і падаючы метэарыт, і нават Зямля, якая з далёкага космасу выглядае крохкай блакітнай зоркай.

Прэзентацыя "Звезды", якая адбудзецца 19 лістапада ў мінскім Палацы Спорту і супадзе са святкаваннем традыцыйнага Дня Безбілетніка, абяцае стаць самай масавай і грандыёзнай у гісторыі гурта.

Трэк-ліст альбома "Звезда":

1. Адрес - планета Земля

2. Звезда

3. Всё сразу!

4. Моя девушка за рулём

5. Восемь секунд

6. Байконур 66

7. Mayday

8. Быть как все

9. Музыка - это жизнь

10. Шла дальше (machine love)

11. Адрес - планета Земля (radio wave edit)

12. Музыка - это жизнь (black hole version)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі