У Курапатах зноў паламалі крыжы (фота)

Гэта не першыя выпадкі вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек, нагадвае Радыё Свабода. Пры канцы 1990-х гадоў паламалі таблічку на Крыжы Пакуты.

Што да мемарыяльнага знаку “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, то з ім было дванаццаць выпадкаў вандалізму. У 2002 годзе адрамантаваную каторы ўжо раз “лаву Клінтана” усталёўваў у Курапатах амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак.

У снежні 2005 года невядомыя вандалы двойчы апаганілі свастыкай і сатанінскімі надпісамі курапацкія крыжы, помнік загінулым ва ўрочышчы габрэям і выяву Маці Божай Курапацкай мастака Аляксея Марачкіна. Не раз ламалі і крыжы. З фактаў вандалізму ў Курапатах заводзілі крымінальныя справы, аднак злачынцаў ніколі не знаходзілі. Летась напярэдадні Дзядоў быў паламаны Крыж Пакуты, актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ аднавілі яго.

Грамадскасць звярталася да ўладаў з заклікам забяспечыць ахову ўрочышча Курапаты, якое з’яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю першай катэгорыі. Аднак у адказ упраўленне ўнутраных спраў Мінскай вобласці прапанавала аргкамітэту для ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў плаціць за ахову ўрочышча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі