Вадзім Галыгін і "Лепрыконсы" запішуць яшчэ 2 альбомы

Вадзім Галыгін вырашыў не спыняцца на дасягнутым - дэбютнай пласцінцы “Подарок” - і запісаць яшчэ некалькі альбомаў. Але пры гэтым станавіцца “прафесійным” спеваком Галыгін не збіраецца.

Вадзім Галыгін: “Увогуле, ёсць ідэя, выпусціць наступныя альбомы з нейкай накіраванасцю. Не нейкая мегасур’ёзная творчасць – кшталту, вось, заспяваў, зараз ездзіць на нейкія мегасур’ёзныя канцэрты. Мы хочам зрабіць альбом этнічнай беларускай музыкі. Вясёлы такі! Таму што я, напрыклад, ведаю шмат беларускіх песень, якія не настолькі распіяраныя, як “Цячэ вада ў ярок” і г.д. Але яны не менш запальваючыя, змястоўныя і былі б цікавыя слухачам. І зрабіць з гэтага танцавальны альбом. А яшчэ мы думалі зрабіць рэтра-альбом з душэўнымі рамансамі”.


Абедзве пласцінкі не страцяць гумарнога настрою, абяцаюць музыканты, “бо сур’ёзнай музыкі ў свеце і так хапае”.

Фота: Tim Gluk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі