Валожынскі выканкам ушанаваў хутар “Шаблі” за развіццё агратурызму

Адміністрацыя Валожынскага раёна адзначыла леташнюю працу хутара “Шаблі” адмысловай узнагародай.

“У палацы культуры Валожына, ад старшыні аддзелу спорту і турызму валожынскага выканкама я атрымаў ўзнагароду “За ўнёсак у развіццё турызму і агратурызму валожынскага раёна”, — зачытвае надпіс на грамаце уладальнік сядзібы Уладзімір Шаблінскі. — Шаблі”, праўда, напісалі з “и”, але хай так, я ўсё роўна вельмі ўсцешаны”.

З усмешкай Уладзімір дадае, што гэта першая ўзнагарода ў яго жыцці са школьных часоў. Ганаровыя абеліск ды грамата стаяць у офісе канцэртнага агенцтва “Шаблі”. Вось толькі ці з’явяцца цяпер якія-небудзь ільготы падчас арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі аграсядзібы Уладзімір не ведае, ды і асабліва на гэта не разлічвае.

Фота: ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі