Варшаўскія гопнікі таксама салідарныя з Беларуссю

Канцэрты “Solidarni z Białorusią” праходзяць у Польшчы з 2006 года. Штогод ў іх бяруць удзел польскія і беларускія музыкі, якія неабыякавыя да палітычнай сітуацыі вакол Беларусі. Гэтым разам выступілі каманды Recha, Крама, Vinsent, Maleo Reggae Rockers і інш. На канцэрце беларусы былі рады пабачыць адзін аднаго, а палякам было цікава больш даведацца пра Беларусь.

 

Навошта вы прыйшлі на канцэрт? — запыталася Еўрарадыё ў варшавян.

 

 

 

— Многія з нас не ведаюць, што адбываецца ў Беларусі. А тут на канцэрце мы маем магчымасць даведацца болей. Такая акцыя — бясцэнная!


—  Я — немец. І я зычу свабоды  Беларусі. У маладосці я сам быў звязаны з дэмакратычнай апазіцыяй у Германіі. І я ведаю, як гэта, сядзець за кратамі. Трэба пазбавіцца Лукашэнкі, няма іншага выйсця!


— А я пачуў музыку і прыйшоў! Насамрэч, я не ведаю нават, дзе знаходзіцца Беларусь. Я прыйшоў сюды дзеля забавы.

 

Гурт "Крама"

 

Далей мы пацікавіліся ў беларусаў: “Наколькі важна быць на канцэрце Салідарнасці з Беларуссю?”

 

 

 

Мне было б важней, каб такі канцэрт арганізаваўся ў Беларусі. Калі пачынаеш распавядаць палякам пра праблемы, з якімі сустракаюцца людзі там (у Беларусі), то палякі кажуць: "Закручана ў іх там!". Ну і ўсё! І пойдзе далей піць піва. Але цяпер такі канцэрт — гэта найлепшае рашэнне.

 

— Гэта важнае мерапрыемства. Усе беларусы збіраюцца, думаюць пра Радзіму. Пра тое, што там адбываецца. Многія з іх не могуць вярнуцца назад.

 

Паводле статыстыкі, у Польшчы жыве каля 50 тыс беларусаў. І канцэрт, і неафіцыйнае афтэрпаці далі выдатную магчымасць сустрэцца тым, хто не бачыўся ўжо колькі гадоў. 

 

Як жа яшчэ дагрукацца да розумаў людзей, як не праз смех?” — сказала Еўрарадыё пажылая жанчына падчас сатырычнай сцэнкі “Лукашэнка запрашае ў беларускі рай”.

 

 

Валера Лукашэнка

 

Валера Лукашэнка:  “...У нас вельмі дбаюць пра здароўе народа. Асабліва мы змагаемся з праблемамі кровазвароту. На вуліцах вы знойдзеце адмысловыя бясплатныя салоны з масажыстамі. Яны падлечаць вам кровазварот у плячах такімі адмысловымі доўгімі масажорамі. Грамадзянам гэта так даспадобы, што часам мы мусім адбівацца ад іх халоднай вадой. Запрашаю да нас у Беларусь ўсіх, хто мае праблемы з кровазваротам. Дзякуй вам, палякі! Трымайцеся!»

 

Пасля канцэрта ўсе рушылі ў клуб "Roxy z miasta" на беларускую афтэрпаці. Апроч нашых суайчыннікаў, туды завіталі немцы, канадцы, казахі, ўкраінцы і нават арабы. Усе хвалілі беларускую гарэлку, прыгожых дзяўчат і вядучага фэста MC Pomidor (Памідораў).

 

 

GreenSound System. DJ Green Jesus & MC Pomidor


Своеасаблівую салідарнасць з Беларуссю праявілі мясцовыя гопнікі. Яны паспрабавалі абрабаваць і збіць Аляксандра Памідорава, які вяртаўся дахаты пасля выступу.

 

 

У Аляксандра моцна пашкоджаная грудная клетка, шмат сінякоў, але ён ідзе на папраўку. Вы заўсёды можаце выказаць сваю падтрымку і салідарнасць Памідораву, пакінуўшы каментарый ніжэй. 

 

 

Ігар Варашкевіч і Аляксандр Памідораў са сваімі прыхільнікамі. 

 

Фота: Алекс Пералыгін, Галіна Ляшкевіч, Generation.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі