Венесуэла выйшла з бізнэсу ў Нямеччыне, каб прыйсці ў Беларусь?

"Венесуэла стане ўдзельнікам актываў нашых прадпрыемстваў, нашых НПЗ. Гэта трэба для таго, каб мець свае актывы, каб удзельнічаць сваім капіталам у нашай прамысловасці, у тым ліку нафтаперапрацоўчай. Такія перамовы праведзеныя, і я думаю, што ў бліжэйшы час Венесуэла стане нашым партнёрам", — заявіў Гурыновіч.

Варта адзначыць, што мінулай восенню Чавес з дэманстратыўнай радасцю пазбавіўся ад падобнага партнёрства ў Еўропе. Венесуэльская дзяржкампанія PdVSA прадала "Раснафце" 50% у кампаніі Ruhr Oel, якая валодае долямі ў пяці нямецкіх НПЗ. Сума здзелкі — $1,6 млрд. Магутнасць перапрацоўкі Ruhr Oel — 23,2 млн тон у год, гэта 20% нямецкага рынку.

Радасць Чавеса можна патлумачыць. У 2009-2010 гг. на продаж у Еўропе было выстаўлена звыш 10 НПЗ, ніводзін з якіх не быў прададзены. Прычына — зніжэнне прыбытковасці нафтаперапрацоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі