Аляксандр Лукашэнка будзе хадзіць на рэпетыцыі хора ветэранаў
У чацвер кіраўнік дзяржавы наведаў Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы, размешчаны ў Ждановічах пад Мінскам.
Ветэраны параілі Аляксандру Лукашэнку паберагчы сябе. "Вы працуеце на знос. Вам трэба перабудавацца, навучыцца сябе любіць і паберагчы сябе", — заявіла адна з жанчын, якая жыве ў інтэрнаце.
Як паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад", ветэраны падчас сустрэчы дзяліліся сваімі ўспамінамі аб вайне, чыталі вершы, разам з кіраўніком дзяржавы спявалі песні.
"Мы бярэм вас у свой хор", — сказаў адзін з ветэранаў, звяртаючыся да Лукашэнкі. У адказ на гэта кіраўнік дзяржавы сказаў: "Я буду прыязджаць да вас на рэпетыцыі".
Фота — mk.ru