Відэа аўтакатастрофы ў Польшчы, у якой вінаваты беларус

Відэа было зроблена камерай аднаго з аўтамабіляў. Выпадак адбыўся 24 лістапада ў 50 кіламетрах ад Беластоку. Падчас здарэння сутыкнуліся 6 аўтамабіляў, 4 з якіх былі грузавымі.

Вінаватым у гэтай аварыі з’яўляецца 37-гадовы беларус. Ён з невядомых прычынаў выехаў на сустрэчную паласу руху, што ў выніку і справакавала сутыкненні аўтамабіляў.

З-за аварыі нацыянальная дарога №8 была заблакаваная больш як на 7 гадзінаў. З-за гэтага ўтварыліся шматкіламетровыя заторы аўтамабіляў.

Беларус у выніку аварыі атрымаў толькі пералом рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі