Вікторыя Азаранка ачольвае рэйтынг і чэмпіёнскую гонку WTA

У панядзелак апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Сярод лідарак сусветнага тэнісу зменаў не адбылося. Вікторыя Азаранка займае першы радок з 8800 ачкамі. На другім месцы Агнешка Радваньска з Польшчы — 8530 ачкоў, на трэцім — расіянка Марыя Шарапава — 8370.

Беларуска Вольга Гаварцова займае ў рэйтынгу WTA 81 месца (тыдзень таму было 83-е).

Вікторыя Азаранка ачольвае і чэмпіёнскую гонку Жаночай тэніснай асацыяцыі, на другім месцы Шарапава (адставанне складае 125 балаў), на трэцім — Радваньска (адставанне — 378 балаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі