Вікторыя Азаранка прайграла фінал US Open
У ноч на 10 верасня першая ракетка свету саступіла амерыканцы Серэне Уільямс — 2:6, 6:2, 5:7.
Агульны рахунак асабістых сустрэчаў стаў 10:1 на карысць Уільямс, адзначае БелаПАН.
Дарэчы, за прафесійную кар'еру наша тэнісістка 23 разы выступала ў фіналах турніраў WТА, 12 з якіх яна выйграла. У фінал US Open яна выйшла ўпершыню.