Вікторыя Азаранка сёлета зарабіла больш за 5 мільёнаў долараў
Яна займае першае месца па заробках у 2012 годзе сярод тэнісістак.
Як паведамляе Польскае прэсавае агенцтва, беларуская тэнісістка з пачатку года зарабіла 5 мільёнаў 84 тысячы долараў. На другім месцы знаходзіцца расійская тэнісістка Марыя Шарапава — 4 мільёны 485 тысяч долараў. Амерыканка Серэна Уільямс на трэцім месцы з 3 мільёнамі 283 тысячамі долараў.
Адзначым, што ў 2012 годзе Вікторыя Азаранка ўпершыню стала першай ракеткай свету. Гэта адбылося пасля таго, як 28 студзеня яна выйграла Australian Open. У чэрвені беларуска саступіла першы радок у рэйтынгу Шарапавай, але днямі яго вярнула.
Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё