Вікторыя Азаранка выбыла з выніковага турніру WTA
У паўфінальным матчы 27 кастрычніка яна прайграла расіянцы Марыі Шарапавай, другой ракетцы свету — 4:6, 2:6.
Напярэдадні Вікторыя даволі цяжка перамагла кітаянку На Лі, адзначыўшы, што яе суперніца гуляла вельмі шчыльна.
Нягледзячы на гэтую паразу, Азаранка застанецца першай ракеткай свету па выніках 2012 году.