Віталь Маціеўскі: "Беларусы хочуць разумець, пра што спявае выканаўца!"
Атрымаўшы дзяржаўную музычную прэмію, Open Space канчаткова вырашылі заспяваць па-руску.
open_space_-_nash_novij_god.mp3
Open Space запісалі навагоднюю рамантычную песню на рускай мове.
“У мяне даўно было жаданне напісаць навагоднюю песню, — кажа фронтмэн гурта Віталік Маціеўскі. — Тым больш, гэты год быў для мяне вельмі пазітыўным. А тут яшчэ і напрыканцы яго Нацыянальная прэмія парадавала! Песня “Наш Новый год” атрымалася вельмі душэўнай, у ёй многа навагодняй рамантыкі — і я спадзяюся, што ў нас атрымалася яе перадаць”.
Кампазіцыя “Наш Новый год” стала першай ластаўкай новага, рускамоўнага этапу творчасці гурта.
“Беларусы ўсё ж хочуць разумець, пра што спявае выканаўца, — кажа Віталь Маціеўскі. — Таму я паціху пачынаю пераарыентоўвацца на рускую мову. Магчыма, пазней будзе яшчэ нешта на беларускай”.
Тым часам, можна меркаваць, што будучы альбом гурта будзе цалкам рускамоўным. Цяпер у Open Space гатовыя некалькі дэма-запісаў. Музыкі назіраюць і прызвычайваюцца да таго, як “гэтая па духу еўрапейская музыка будзе спалучацца з рускімі тэкстамі”. Відэа на песню “Наш Новый год” з’явіцца на афіцыйным сайце Open Space, а таксама ў сацыяльных сетках гурта, 31-га снежня, акурат перад боем курантаў! Сачыце!