Віцябляніна Сяргея Каваленку зноў арыштавалі
22 снежня яго даставілі ў следчы ізалятар Віцебска.
На Каваленку пачалі крымінальную справу за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Пра гэта агенцтву БелаПАН павеадміла яго жонка Алена. Актывісту КХП-БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Па словах жонкі, супрацоўнікі дэпартамента выканання пакаранняў угледзелі чатыры парушэнні з боку Каваленкі. Так, у жніўні мінулага года ён на хвіліну спазніўся дахаты. 24 сакавіка яго затрымалі са сцягамі, а потым ён таксама спазніўся дадому, бо насіў скаргу на дзеянні міліцыянтаў у пракуратуру. 8 кастрычніка Каваленка вадзіў сына на хакей, і яго зноў затрымалі.
19 снежня міліцыянты затрымалі Каваленку дома. З інспекцыі па выкананні пакаранняў яго адвезлі спярша ў пастарунак, а потым у ізалятар часовага ўтрымання.