Восем пацярпелых веласіпедыстаў знаходзяцца ў лякарнях Мінска (фота)
Траўмы не цяжкія, але патрабуюць лячэння і пастаяннага медыцынскага нагляду.
Восем пацярпелых у ДТЗ на Мінскай кальцавой аўтадарозе веласіпедыстаў знаходзяцца ў лякарнях горада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА адказны лекар станцыі хуткай дапамогі Дзяніс Маісеенка.
"Траўмы не цяжкія, але патрабуюць лячэння і пастаяннага медыцынскага нагляду", - адзначыў спецыяліст. Колькі часу прабудуць у стацыянары маладыя спартоўцы, пакуль невядома.
Некаторыя маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў веласіпедным прабегу, атрымалі псіхалагічны шок і маюць патрэбу ў амбулаторным лячэнні. Па словах веласіпедыстаў, асноўны ўдар прынялі на сябе трэнеры, якія замыкалі калону.
ДТЗ здарылася ўчора ўвечары: легкавы аўтамабіль БМВ уразаўся ў калону спартоўцаў-веласіпедыстаў. У наш час вядзецца следства.