Воўчак адмаўляе, што лаяўся матам
Пасля абеду ў судзе Цэнтральнага раёна нарэшце распачаўся адмінсітрацыйны працэс над праваабаронцам Алегам Воўчакам.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", суддзя Якунчыхін забараніў аўдыёзапіс у судзе. Журналістку з дыктафонам вывелі з залы. Астатніх папярэдзілі, што могуць прыцягнуць да адказнасці за непавагу да суда, калі тыя будуць весці запіс.
Праваабаронца адмаўляе, што лаяўся матам на вуліцы, у чым яго вінавацяць міліцыянты.