Вы чулі 2 ліпучыя хіты “Мама” і “Простая песня”? Сёння іх спяюць у Мінску

Як гэта часта бывае, беларускія музыкі не знаходзяць шчасця на радзіме, а ў нейкі момант пакуюць валізкі, ідуць на вакзал і ўцякаюць у лепшыя мясціны.

Такой лепшай мясцінай для гурта IOWA стаў Піцер, дзе музыкаў заўважылі па песні “Вясна”, а пасля панеслася: два кліпы, ратацыі на радыё і ТБ (гурт запэўнівае, што не праплочаныя) і ўсеагульная любоў. У гэтым годзе IOWA нават будзе прадстаўляць Расію на поп-конкурсе “Новая хваля” ў Юрмале.

І вось такія новыя зорачкі завіталі сёння на радзіму, каб зайграць тут свой першы канцэрт пасля “расійскага прызнання”. Што гурт чакае ад сённяшняга выступу і што там будзе? Еўрарадыё толькі што сустрэлася з музыкамі і транслюе вам іх словы і настрой:

120608 kotka IOWA web.mp3

Канцэрт IOWA

8 чэрвеня

Fashion Club

Мінск, вул. Я.Купалы 25

Пачатак: 24:00

Кошт квіткоў у дзень канцэрта – 150 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі