Зборнай Беларусі не пашанцавала з сапернікамі ў адборы чэмпіянату свету

У суботу ў Рыё-дэ-Жанэйра прайшло лёсаванне чэмпіянату свету па футболе 2014 года. 53 еўрапейскіх каманды былі падзеленыя на 9 групаў (восем з іх — па 6 зборных, адна — 5 зборных). Зборная Беларусі па футболе паводле рэйтынга ўпершыню патрапіла ў трэці кошык адбору, аднак гэта ёй не дапамагло з сапернікамі па групе. Больш таго, беларусы трапілі ў адзіную групу, дзе згуляюць 5 каманд (а сярод іх чэмпіёны свету — іспанцы!). 

Група А: Харватыя, Сербія, Бельгія, Шатландыя, Македонія, Уэльс
Група В: Італія, Данія, Чэхія, Балгарыя, Арменія, Мальта
Група С: Нямеччына, Швецыя, Ірландыя, Аўстрыя, Фарэрскія выспы, Казахстан
Група D: Галандыя, Турцыя, Венгрыя, Румынія, Эстонія, Андора
Група Е: Нарвегія, Славенія, Швейцарыя, Албанія, Кіпр, Ісландыя
Група F: Партугалія, Расія, Ізраіль, Паўн. Ірландыя, Азербайджан, Люксембург
Група G: Грэцыя, Славакія, Боснія і Герцагавіна, Літва, Латвія, Ліхтэнштэйн
Група H: Англія, Чарнагорыя, Украіна, Польшча, Малдова, Сан-Марына
Група I: Іспанія, Францыя, Беларусь, Грузія, Фінляндыя

Матчы ў дзевяці еўрапейскіх групах пройдуць з 7 верасня 2012 года да 15 кастрычніка 2013 года. У Бразілію паедуць 13 еўрапейскіх зборных. Пераможцы 9 групаў аўтаматычна патрапяць у фінальны турнір, а каманды, якія занялі другія месцы, у лістападзе 2013 года правядуць стыкавыя матчы. Іх пераможцы таксама патрапяць у Бразілію.

Вось як пракаментаваў "Прессболу" вынікі лёсавання галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге: "Нашая група — самая цяжкая з усіх. Трэці кошык нам не дапамог: жэрабя вызначыла ў сапернікі двух грандаў. Размаўляў з Ларанам Бланам — ён у шоку. А я не — наадварот, адчуваю сябе спакойна. Так, змагацца з Іспаніяй і Францыяй будзе цяжка. Але нікога не трэба баяцца. Прыезд такіх камандаў стане падарункам для беларускіх балельшчыкаў".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі