Вялікабрытанія заклікае ЕС да новых санкцый супраць Беларусі
У іх пераліку — поўнае эмбарга на гандаль узбраеннямі.
Урад Вялікабрытаніі будзе ціснуць на Еўрасаюз дзеля новых жорсткіх санкцый супраць Беларусі. Гэта адказ на парушэнне правоў чалавека, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на The Independent.
На сустрэчы ў Савеце па міжнародных справах ЕС у Люксембургу брытанскі міністр замежных спраў Уільям Хейг таксама прапануе міністрам забараніць выдачу віз і замарозіць актывы блізкіх паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Меры таксама павінны закрануць інтарэсы бізнэсу, звязанага з беларускім рэжымам. У прыватнасці, гаворка ідзе пра Уладзіміра Пефціева, вядомага як "банкір Лукашэнкі".