Вярхоўны суд разгледзіць скаргу БХД без удзелу пазоўніка

Пра гэта сёння паведаміла прэс-служба "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі".

Чарговы разгляд у Вярхоўным судзе скаргі БХД на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі адбудзецца 25 лютага.

"Мы адмаўляемся ад удзелу ў прафанацыі пад назвай "судовы працэс" і заяўляем аб тым, што надалей будзем дзейнічаць у якасці аргкамітэта і не пакінем спробаў зарэгістраваць партыю, якая ўжо фактычна існуе, але якую адмаўляюцца рэгістраваць", — паведамляе прэс-служба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі