Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БСДП (Грамада)
Партыя абскарджвала адмову ў рэгістрацыі зменаў у статуце
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) падавала ў Вярхоўны суд скаргу на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў у статут партыі. Як распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард, у задавальненні скаргі Вярхоўны суд адмовіў.
Такім чынам партыя фактычна застаецца на паўлегальным становішчы. Мінюст не прызнае паўнамоцтваў новага кіраўніка.
Ірына Вештард таксама паведаміла, што БСДП (Грамада) надалей будзе працягваць спробы легалізаваць пастановы паўторнага 13-га з’езду, які Мінюст прызнаў нелегітымным.