Вязні Акрэсціна кідаюць сваякам цыдулкі з рагаткі (фота)
У адным з лістоў стваральнік суполак Вконтакте Сяргей Паўлюкевіч апісаў сваё затрыманне і прывёў словы людзей у цывільным: “Будзеш крычаць, заб’ём”.
Жанчыны чытаюць цыдулкі, якія арыштанты выкідваюць з вакон. Для таго, каб ліст пераляцеў праз плот, сядзельцы робяць адмысловыя рагаткі, а ў самі цыдулкі кладуць кавалкі хлеба.