Вышэйшая ліга можа застацца без "Белшыны" і "Славіі"?

Бабруйская "Белшына" і мазырская "Славія" не выканалі ўстаноўленыя фінансавыя крытэры — яны маюць запазычанасці (альбо перад сваімі гульцамі, альбо перад іншымі клубамі ды падаткавымі органамі). На працягу трох дзён клубы могуць падаць апеляцыю, інфармуе сайт football.by.

Нагадаем, што раней праз фінансавыя праблемы не змог заявіцца ў вышэйшую лігу сталічны клуб "Партызан" і ў эліце беларускага футбола засталося 13 каманд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі