Выступ кандыдата ў дэпутаты замянілі на музыку з застаўкай

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек. Паводле яго слоў, яшчэ ў аўторак у тэлерадыёкампаніі “Брэст” быў запіс выступу кандыдата ад Баранавіцкай выбарчай акругі №5 Анжалікі Камбалавай.

Пасля запісу супрацоўнікі ТРК сказалі, што ў выступе быў заклік да байкоту выбараў, а гэта "парушае выбарчае заканадаўства". Таму 29 жніўня на канале "Беларусь-2" выступ Камбалавай быў заменены на музыку з застаўкай тэлерадыёкампаніі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі