Вызначылі асобу загінулага ў мінскім метро 19 траўня
Нагадаем, што ў суботу на станцыі “Няміга” а 16.07 мужчына ўпаў на рэйкі пад другі вагон цягніка. Смерць была імгненнай.
Як паведамілі БелаПАН у дзяжурнай частцы МНС, загінулым быў мінчук 1975 года нараджэння, які не меў сталай працы.
Адной з версіяў здарэння лічаць суіцыд. Што падштурхнула мужчыну да такога кроку, пакуль невядома.