Wasp’n’Hornet: Цэны на цукар не ўплываюць на якасць нашай музыкі!
Малады гурт Wasp’n’Hornet нядаўна прэзентаваў сваю музыку. Еўрарадыё паразмаўляла з вакалістам Віталікам Сідаруком і музыкам Колем Старажуком.
Хлопцы распавялі Еўрарадыё, што Wasp’n’Hornet — гэта выпадковы праект, аднак працягваць граць яны збіраюцца. Нядаўна да каманды далучыўся Аляксандр Старажук, былы ўдарнік "Ляпісаў". І цяпер хлопцы рыхтуюцца да выпуску новага кліпа на песню "Different kind of a man".
Коля Старажук.
Чаму некаторыя песні Wasp’n’Hornet аддаюць канкрэтным шавінізмам і што бывае, калі не ўмееш граць ні на адным музычным інструменце — слухайце ў інтэрв'ю з музыкамі.
Віталік Сідарук.
Фота: Цімафей Скібенка.