Як БАТЭ выйграў у "Ліля" ў першым матчы (відэа галоў)

Лік на 6-й хвіліне матча адкрыў Аляксандр Валадзько, на 20-й хвіліне вызначыўся Віталь Радзівонаў, а трэці гол на 43-й хвіліне забіў Эдгар Аляхновіч. Гаспадары поля здолелі забіць мяч прэстыжу на 58-й хвіліне.

Нагадаем, у аўторак 20 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама" пройдзе матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Лілем". Пачатак а 20-й гадзіне. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь-2" (яна пачынаецца ў 19.45). Судзіць матч будзе брыгада арбітраў з Харватыі на чале з 37-гадовым Марыё Страхоня.

У нашай групе па 9 ачкоў маюць "Баварыя" і "Валенсія", у БАТЭ — 6 ачкоў, у "Ліля" ачкоў няма.

Фота — ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі