Як даражэюць машыны былыя ў карыстанні? (ТАБЛІЦА)

120613 Valo6in Avto.mp3

1 ліпеня споўніцца год, як беларусы жывуць з новымі расійскімі мытнымі пошлінамі на аўтамабілі. Да ўвядзення растаможкі і пасля гэтага журналіст Еўрарадыё пільна сачыў за зменамі коштаў на такія аўто.

Катэго

рыя

Марка, год выпуску

Рухавік

Сярэдні

адэкватны рынкавы кошт

за сакавік

2011-га (да ўвядзення растаможкі).

Сярэдні адэкватны рынкавы кошт за жнівень 2011-га

Сярэдні адэкватны рынкавы кошт за чэрвень 2012-га. Узрост аўтамабіляў мы амаладзілі на год.

 

Рост коштаў

у перыяд з сакавіка 2011-га (дзейнічала

старая растаможка) да жніўня 2011-га (растаможку

ўвялі)

Рост коштаў на

аўтамабілі за ўвесь перыяд з увядзення новай растаможкі

Гольф

-клас

“Опель

Астра”, 2006

1700 см3, дызель

9350$

11100$

12500$

+1750$

(каля 19%)

+3150$

(каля 34%)

Сярэдні

клас

“Пежо 406”, 2002

1800 см3, бензін

7300$

7500$

7750$ (увага, мы разглядалі аўто 2002-га году выпуску, бо такіх машын, з бензінавым рухавіком, на беларускім рынку амаль не выстаўляецца)

+200$

(каля 3%)

+450$

(каля 6%)

“Таёта Авенсіс”, 2004

2000 см3, дызель

13300$

13300$

14600$

Кошт не

змяніўся

+1300$

(каля 10%)

Кампа

ктвэн

“Сітраэн

Пікаса”, 2003

1800 см3, бензін

7300$

8400$

8800$

+1100$

(каля 15%)

+1500$

(каля 21%)

Крас

овер

“Міцубісі Аўтлэндар”,

2003

2000 см3, бензін

12350$

13400$

16900$

+1050$

(каля 9%)

+4550$

(каля 37%)

Напрыклад, бензінавы красовер “Міцубісі Аўтлэндар” (2003 год выпуску, аб’ём рухавіка 2000 см3) да новых мытных пошлін у сярэднім каштаваў 12350$. У жніўні 2011-га года, калі растаможку ўжо два месяцы як увялі, машына падаражэла прыкладна на 1000$. А сёння яна ў сярэднім каштуе каля 16900$. То бок з вясны мінулага года “Міцубісі Аўтлэндар” падаражэла прыкладна на 4500$, ці на 37%.

Дызельны аўтамабіль сярэдняга класу “Таёта Авенсіс” (аб’ём рухавіка 2000 см3) ад моманту ўвядзення растаможкі падаражэў у сярэднім на 1300$, ці на 10%.

Таксама ў нашым даследаванні разглядаліся “Опель Астра H”, “Пежо 406” і “Сітраэн Пікаса”. Усе машыны былі ўвезены ў Беларусь да ўвядзення новых мытных пошлін.

Кошт усіх гэтых аўто падскочыў ад 6% да 37%. Асабліва цэннік б’е па аўто, на якія спакушаюцца казахі і расіяне (як бензінавы “Міцубісі Аўтлэндар”).

Толькі за першае паўгоддзе 2011 года ў Беларусь увезлі блізу 250 тысяч такіх аўто былога карыстання. З-за велічэзнай растаможкі іх ужо асабліва не ўвязеш. Лепш купляць новую машыну, з салона.

Зміцер спрабуе прадаць бензінавае “Пежо 406” 2002-га году выпуску. Такое аўто прысутнічае ў нашым даследаванні.

Прадавец Зміцер: “Калі браць непасрэдна мой аўтамабіль, ён падаражэў на 500-600 долараў”.

Еўрарадыё: “А лёгка зараз машыну прадаць?”

Прадавец Зміцер:Не, бо складана набыць нешта больш вартае. Спрабуеш прапанаваць яе падаражэй, але сёння сітуацыя такая, што не кожны хоча яе па такім кошце набыць”.

Натуральна, што цэны на аўтамабілі, якія ўвезлі ў Беларусь па новай растаможцы, звышвысокія. Гэтыя машыны ў пераважнай большасці — пяцігадовыя малалітражкі. Але і дзесяці тысяч долараў вам не хопіць, каб набыць нешта вартае са свежапрыгнанага.

Голым вокам відаць, што за 12 месяцаў аблічча папулярнага сярод простых беларусаў ждановіцкага аўтарынку моцна змянілася.

Журналіст Еўрарадыё:Як і год таму, тут стаяць тысячы машын. У тым ліку шмат прыгнаных. Адрозненне толькі ў тым, што прыгнаныя — гэта малалітражкі аб’ёмам да 1400 см3. Як перагоншчыкі працавалі, так яны і працягваюць тут працаваць. Ганяюць маленькія аўто, і, у прынцыпе, жыццё гэтага аўтарынку моцна не змянілася”.

Калі раней сярэдні беларускі мужык нацэльваўся на аўтамабіль з маторам ад 1800 см3 (і лепш бы гэта быў “дызелёк”), то сёння ад такіх ідэяў адмаўляюцца. Мала таго, што стукнулі растаможкай, дык яшчэ і дызельнае паліва стала каштаваць даражэй за бензін АІ-92.

На просьбу прывезці што-небудзь “добрае і недарагое” аўтаперагоншчыкі сёння прапаноўваюць пяцігадовую “Таёту Ярыс” (аб’ём рухавіка 1000-1300 см3) за 10500-11000 долараў. Таксама за падобную суму гатовы прыгнаць “Шкоду Фабію”.

Раней такія машыны мацёры беларускі мужык называў дамскімі. А сёння гэта рэаліі аўтарынку. Тут выстаўлены свежапрыгнаныя “Опель Корса”, “Хюндай I30”, “Таёта Ярыс”, “Шкода Фабія”… З большых па памеры аўтамабіляў, гольф-класу, мне сустракаліся малалітражкі “Хонды Цывік” (каштуюць ад 14500 долараў), і “Опелі Астры”. Праўда, патрапіўся і ўніверсал падвышанай змяшчальнасці “Опель Мерыва” (аб’ём рухавіка 1400 см3). Прадавец пагаджаўся аддаць яго за 11000 долараў (першапачатковы кошт быў 11700). Усё ж гандаль на аўтарынку ідзе далёка не так жвава, як год таму.

Хоць спецыялісты прадказваюць на рынку машын былога карыстання магчымасць новага ажыятажу.

Чакаем інфармацыі па ўтылізацыйным зборы, які можа быць уведзены з першага жніўня, — тлумачыць аўтаэксперт Сяргей Міхайлаў. — Сума збору будзе залежаць ад узросту аўтамабіля і аб’ёму рухавіка. Чым аўтамабіль будзе старэйшым, чым большым будзе аб’ём рухавіка, тым болей давядзецца заплаціць. Гэта не павелічэнне растаможкі, а дадатковы збор. Ён можа быць роўны і кошту самога аўтамабіля”.

З-за высокіх коштаў пакупнікі ходзяць па аўтарынку панурымі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі