Як людзі ў цывільным затрымлівалі ўдзельніка "Чарнобыльскага шляху" (фота)
Падчас сённяшняй вулічнай акцыі было затрымана некалькі чалавек, сярод іх — Ігар Трухановіч.
Еўрарадыё зафіксавала якраз момант затрымання на перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Сурганава.
Таксама затрымліваліся і былі вызваленыя старшыня арганізацыі "Экадом" Ірына Сухій, Васіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка, Вольга Каскевіч. Затрымлівалі на нейкі час і журналістак "Нашай нівы" Ірыну Арахоўскую і Аксану Рудовіч.
Еўрарадыё вяло онлайн з акцыі.